Пост унутраны павінен быць заўседы,
а знешні
толькі часам
|
| Пост перад Ражаством Хрыстовым рыхтуе нас да гэтага вялікага свята, да гэтай вялікай падзеі прышэсця ў свет Сына Божага. Гэта сапраўды псіхалагічная заканамернасць, што да любой важнай падзеі патрэбна падрыхтоўка. І, як мы ведаем з гісторыі, хрысціянства, што спачатку ўзнік пост перад святам Пасхі Хрыстовай, Вялікадня, а пазней сфарміраваліся і іншыя тры пасты.
Пра пост перад святам Ражаства Хрыстова ў IV ст.ужо ўзгадваюць Блажэны Аўгусцін, Свяціцель Амвросій Медыяланскі, Папа Рымскі Леў Вялікі, свяціцель Іаан Златавуст. І хаця ў першыя стагоддзі гэты пост быў рознай працягласці ў розных рэгіёнах, тым не менш усюды, ва ўсёй ўсяленскай Царкве хрысціяне рыхтаваліся да свята Ражаства Хрыстовага. Канчаткова працягласць гэтага паста была ўстаноўлена ў 1166 годзе Канстанцінопальскім саборам, дзе прынята было пасціцца ўсім хрысціянам з 14 лістапада па 24 снежня, гэта канешне паводле юліянскага календара, што зараз адпавядае датам з 28 лістапада па 7 студзеня. 6 студзеня - сачэльнік напярэдадні Ражаства Хрыстова, гэта саамы апошні і разам з тым самы строгі дзень посту.
Звычайна, калі многія святыя айцы гавораць пра пост, то гавораць пра пост знешні і пра пост унутраны. Знешні пост – гэта ўстрыманне ад скаромнай ежы: ад мяса, малака, яек. Гэта ўстрыманне ад удзелу ва ўсякага рода мірскіх, свецкіх увесяленнях. Мінавіта па гэтай прычыне не бывае ў храме вянчанняў ў пасты і таму паводле царкоўнага ўставу не можа праводзіцца вяселле ў пост. Рэкамендуецца, калі бываюць у сям’і ўрачыстасці, то каб яны праводзіліся сціпла, без спеваў, каб ні ў якім разе не было ніякіх танцаў. Усе гэта ў пост недарэчна. Гэта знешні аспек постў.
Разам з тым святыя айцы гавораць і пра ўнутраны пост. Унутраны пост – гэта наша духоўная засяроджаннасць, наша малітоўнасць, устрыманне языка, імкненне рабіць добрыя справы. Але трэба сказаць, што ўнутраны пост у ідэале павінен бы быць пастаянным нашым духоўным станам, бо незалежна ад таго пост гэта ці не пост, ці свята і незалежна ад таго, якую ежу дазваляе ўжываць царкоўны устаў, нават калі гэта, скажам, Пасха і ўсе дазволена, то ў прыцыпе духоўны пост, як наша малітвенная засяроджаннасць, як наша імкненне не дапускаць ніякіх грэшных памкненняў, дўмак. Ён павінен быць пастаянным духоўным станам чалавека.
Нам бывае вельмі цяжка кантраляваць сябе, нам бывае вельмі цяжка справіцца з сабой і гэтыя знашнія правілы посту: устрыманне ад ежы, устрыманне, скажам, ад таго, каб паглядзець нейкі канцэрт па тэлебачанні, паслухаць музыку…Такое самаабмежаванне нам дапамагае ўнутранна засяродзіцца на малітве, яно, першза ўсе, нават час дае для гэтага. Бо часта мы трацім свой час так, каб нам проста было прыемна і не заўжды дбаем аб тым, каб, перш за ўсе, было карысна духоўна, для нашай бессмяротнай душы. І вось гэтыя знешнія абмежаванні дапагаюць, перш за ўсе, знайсці час для сваёй душы, да таго ж і нашу ўвагу больш сабраць, сканцентраваць на малітве, на духоўным жыцці.
Пратаіерэй Сергій Гардун, клірык Свята-Духава Кафедральнага сабора.
Да друку падрыхтавала Юлія Чырва
|