ГАНЕННЕ ВАЛЕРЫЯНА
НА ХРЫСЦIЯН У ЭПIСТАЛЯРНАЙ СПАДЧЫНЕ
КIПРЫЯНА КАРФАГЕНСКАГА
Эпiсталярная спадчына, якую нам пакiнуў епiскап Карфагена Фасцый Цэцылiй Кiпрыян, з’яўляецца адной з унiкальных першакрынiц па гiсторыi царквы III ст. i рымскага грамадства таго часу наогул. Яго калекцыя пасланняў (толькi тых, што захавалiся) налiчвае больш 80 зваротаў да духавенства, спаведнiкаў, простых вернiкаў розных куткоў Рымскай iмперыi. Кiпрыян добра вядомы як выдатны царкоўны iерарх, айцец “царкоўнай ад-мiнiстрацыi”, выдатны тэолаг. Яму таксама належыць вялiкая роля ў выпрацоўцы i сiстэматызацыi канкрэтных норм хрысцiянскай этыкi. Выключна вялiкай была роля Кiпрыяна i ў захаваннi адзiнства царквы падчас тых патрасенняў, якiя былi выклiканы першым агуль-наiмперскiм ганеннем на хрысцiян iмператара Дэцыя. Сам ён стаў ахвярай наступнага ганення на хрысцiян Валерыяна, прыняў смерць пакутнiка. За сваю плённую дзейнасць i подзвiг дзеля веры Кiпрыян стаў святым.
Унiкальнасць эпiсталярнай спадчыны Кiпрыяна –– не толькi ў яе вялiкiм аб’ёме, але i ў тым, што ў ёй даволi паслядоўна можна прасачыць вялiкiя эпiзоды з жыцця канкрэтных асоб, пераважна хрысцiян таго часу, надзвычай складанага для царквы. Перад намi як жывыя паўстаюць хрысцiяне сярэдзiны III ст. з iх пачуццямi, клопатамi, з неадназначнымi адносiнамi да рэчаiснасцi. Дзесяткi iмёнаў шматразова паўтараюцца ў розных пасланнях самога Кiпрыяна цi лiстах, адрасаваных яму. Возьмем, напрыклад, толькi адзiн персанаж –– рымскага прэс-вiтэра Максiма. Ëн то заслугоўвае высокую адзнаку Кiпрыяна за сваё спаведнiцтва, то вы-клiкае асуджэнне карфагенскага епiскапа за далучэнне да наватыян, а потым адыходзiць ад iх. Але каб скласцi паслядоўную бiяграфiчную лiнiю таго ж Максiма (як i iншых персанажаў) не-абходна высветлiць храналогiю самiх пасланняў Кiпрыяна. Справа ў тым, што нi ў адным з выданняў пасланняў Кiпрыяна храналагiчная паслядоўнасць iх напiсання не захоўваецца. Асаблiва гэта датычыцца 4 тома першай серыi “Patrologiae cursus completus”, у аснову якога пакладзены выданнi Балюзiя i П. Марана, i выданне рускага перакладу Кiеўскай духоўнай акадэмiяй . Больш удалым з’яўляецца выданне пасланняў Кiпрыяна Г.Хартэлем ў серыi “Corpus scriptorum ecclesiasticorum latinorum” . Спробы дакладнай дацiроўкi кожнага з паслан-няў Кiпрыяна цi пасланняў да яго рабiлiся неаднаразова, i найбольш удалай з iх можна лiчыць храналогiю пасланняў, якую прапанаваў бельгiйскi даследчык С.Ж. Дзюкэн . Храналогiя апошнiх пасланняў Кiпрыяна, створаная С.Ж. Дзюкэнам амаль супадае з нумерацыяй паслан-няў Г. Хартэлем (а менавiта ў гэтых пасланнях i распавядаецца аб ганеннi Валерыяна). У гэ-тым дакладзе якраз i выкарыстаны тэксты i нумерацыя Г. Хартэля, а таксама храналогiя С.Ж. Дзюкэна. Праўда, нельга пагадзiцца з датаваннем апошнiм 66-га паслання (да Фларэнцыя Пу-пiяна) 254 – 255 гг. На маю думку, у самiм гэтым пасланнi ёсць прамыя сведчаннi аб тым, што яно было напiсана нiяк не раней 256 г.
Прыступаючы да асвятлення Кiпрыянам ганення Валерыяна трэба ўлiчваць, што мы маем справу з хрысцiянскiм успрыманнем падзей, такое ўспрыманне, напрыклад, адбiлася на асвятленнi Кiпрыянам эдыкта iмператара Дэцыя аб усеагульным ахвярапрынашэннi галоўным рымскiм багам напярэдаднi яго лёсавырашальнага паходу супраць готаў. Кiпрыян нiдзе не га-ворыць аб тым, што ахвяры павiнны былi прыносiць толькi хрысцiяне. На жаль, ён не дае пе-раказу тэксту эдыкта, але калi звесцi разам яго выказваннi аб асобных момантах працэдуры выканання iмператарскага загаду, якiя змешчаны ў розных яго пасланнях (Ep. 20: 1–2; 21:3; 55:9–14; 63:3), то можна цалкам рэканструяваць усю гэтую працэдуру, нават да складу камiсiй, у прысутнасцi якiх патрабавалася прыносiць ахвяры. Само выкананне эдыкта нанесла ўдар па хрысцiянах, тыя, хто не жадаў прыносiць ахвяры iдалам i адступацца такiм чынам ад веры, падвяргалiся рэпрэсiям. З’явiлася мноства пакутнiкаў i спаведнiкаў, сапраўдных хрысцiянскiх герояў. Але нямала было i “паўшых”. I Кiпрыян характарызуе эдыкт Дэцыя як “смертаносны” менавiта для хрысцiянскага руху (Ep., 55:9). I гэта зусiм зразумела.
Калi быў пераадолены крызiс у царкве, выклiканы ганеннем Дэцыя, калi царкоўныя iерархi (сярод якiх выключна важнай была пазiцыя Кiпрыяна) выпрацавалi аптымальныя меры ў адносiнах да “паўшых” i iх лiдэраў (якiх я называю фартунатаўцамi) i да рыгарыстаў–наватыян, што лiквiдавала сапраўды смяротную пагрозу для царквы, на хрысцiянскi рух абры-нулася новае цяжкае выпрабаванне –– антыхрысцiянскiя эдыкты iмператара Валерыяна.
Валерыян выдаў два адкрыта антыхрысцiянскiх эдыкта ў 257 i 258 г. Тэксты iх не заха-валiся, пераказ першага даецца Яўсевiем Кесарыйскiм (Hist. eccl., VII, 13), дакладней гэта пе-ралiк адмены антыхрысцiянскiх мераў Валерыяна, зробленых наступным iмператарам Га-лiенам. А вось змест другога эдыкта перадае Кiпрыян у пачатку свайго 80-га паслання. I мена-вiта гэтае пасланне з’яўляецца галоўнай першакрынiцай для вывучэння антыхрысцiянскай па-лiтыкi Валерыяна.
Першая праблема ўзнiкае адразу з першых слоў пераказу Кiпрыянам iмператарскага ўказа: “... rescripisse Valerianum ad senatum ut episcopi et presbyteri et diacones in continenti animaduertantur...”. Кiпрыян ужывае дзеяслоў prescribere. Атрымлiваецца, што Валерыян даў пiсьмовы адказ сенату з рашэннем аб пакараннi хрысцiянскiх епiскапаў, прэсвiтэраў i дыяка-наў зняволеннем. Але рэскрыпт i эдыкт –– гэта не адно i тое ж. Эдыкт –– гэта iмператарскi ўказ па якому-небудзь пытанню, але абавязковы для ўсiх, якi iнiцыiраваўся самiм iмператарам. Рэскрыпт жа –– гэта пiсьмовае заключэнне iмператара на якi-небудзь запыт. Для нас праблема мае на толькi юрыдычны змест, узнiкае пытанне, хто ж быў iнiцыятарам ганення Валерыяна — сам iмператар цi сенат? Самае дзiўнае, што даследчыкi дагэтуль не звярнулi ўвагу на гэтую калiзiю. Аднак не трэба рабiць паспешлiвых кардынальных вывадаў, бо мы не ведаем, на-колькi Кiпрыян быў дасведчаным у юрыдычнай тэрмiналогii. Па сваёй язычнiцкай прафессii ён быў настаўнiкам рыторыкi, аб чым сведчыць Iеронiм (De vir. inlustr., 67). Але нам нiчога не вядома аб тым, каб ён спецыялiзаваўся ў галiне менавiта судовай рыторыкi. Тым не менш, праблема iснуе i, на мой погляд, заслугоўвае свайго вырашэння высiлкамi як гiсторыкаў, так i спецыялiстаў у галiне рымскага права.
Далей Кiпрыян проста працягвае пералiк карных санкцый Валерыяна супраць хрыс-цiян–мiран, якiя належалi да пэўных слаёў рымскага грамадства. Ëн паведамляе, што senatores, egregii viri (а гэта тытул iмператарскiх пракуратараў з саслоўя вершнiкаў) et equites (г.зн. вершнiкаў) павiнны былi быць пазбаўлены свайго dignitatis (звання), маёмасцi. А калi яны i пасля гэтага будуць упарцiцца ў тым, каб заставацца хрысцiянамi, то будуць “карацца галовамi”, г.зн. адсячэннем галавы. Матронам–хрысцiянкам пагражала выгнанне. Найбольш рашучыя меры прадугледжвалiся да цэзарыянаў (слуг iмператарскага двара). Калi яны былi хрысцiянамi, то iх не выратоўвала нават адрачэнне ад веры –– адразу канфiскацыя маёмасцi i адпраўка ў канадалах на прымусовыя работы ў маёнтках iмператара.
Шэраг даследчыкаў ужо заўважыў, што Кiпрыян пералiчыў толькi штрафныя санкцыi iмператарскага ўказа. Але за што яны накладалiся? Тут я далучаюся да думкi, якую ў свой час выказаў ужо П. Алар, потым яго падтрымала значная колькасць вучоных, а найбольш пера-канаўча абгрунтаваў германскi даследчык Й. Мольтхаген . Першым эдыктам Валерыяна за-гадвалася ўсiм епiскапам, прэсвiтэрам, дзяканам прынесцi авяры рымскiм багам. За адмову яны падвяргалiся ссылцы, а iх пастве забаранялася наведваць хрысцiянскiя могiлкi. У другiм указе Валерыяна, штрафныя санкцыi якога пераказаў Кiпрыян, патрабавалася прынесцi ахвяры рымскiм багам ад хрысцiян з саслоўяў сенатараў, вершнiкаў, ад сенатараў–пракуратараў i прыдворных слуг. Яскравыя аргументы на карысць гэтай думкi мы знойдзем у допыце пракон-сулам Егiпта Эмiлiянам александрыйскага епiскапа Дыянiсiя, якi ўключыў у сваю “Царкоўную гiсторыю” Яўсевiй Кесарыйскi (VII,1). Прычым, трэба звярнуць асаблiвую ўвагу на цынiчнае тлумачэнне праконсулам патрабавання да Дыянiсiя прынесцi ахвяры. Маўляў, калi епiскап зробiць гэта, то тое ж самае зробiць i яго паства.
Апошнiя пасланнi Кiпрыяна сведчаць аб тым, што ён ведаў змест абодвух указаў iмператара. Напрыклад, з Рыма ён атрымаў паведамленне аб тым, што там былi арыштаваны епiскап i чатыры дзяканы за парушэнне забароны наведвання могiлак. Гэта быў нядаўна абра-ны епiскап, якога яшчэ не паспелi прыцягнуць да допыту наконт прынясення ахвяр iдалам, а папярэднi епiскап Стэфан ужо быў пакараны смерцю ў адпаведнасцi з другiм iмператарскiм указам. Сам Кiпрыян таксама быў сасланы, паводле першага эдыкта, як сведчаць яго 76 i 81 пасланнi. Менавiта з ссылкi ён адправiў лiст да сасланых у руднiкi хрысцiян, сярод якiх было восем епiскапаў. Змест апошнiх пасланняў Кiпрыяна i нават сам яго лёс паказваюць, што ён дакладна перадаў змест указа Валерыяна ад 258 г. Калi за невыкананне эдыкта 257 г. хрыс-цiянскiм епiскапам, прэсвiтэрам i дзяканам смяротная кара яшчэ не пагражала, то за паўторную ўпартую iх адмову ад ахвярапрынашэнняў указам 258 г. для iх ўводзiлася вышэй-шая мера пакарання –– адсячэнне галавы. I таму зусiм лагiчна гаворачы аб рэпрэсiўным мерах да хрысцiян з вышэйшых саслоў’яў Кiпрыян дадае да iх ў першую чаргу духавенства. Як сведчаць “Праконсульскiя акты Кiпрыяна” ён сам стаў ахвярай другога ўказа Валерыяна, штрафныя санкцыi якога так дакладна апiсаў. Калi яго вялi да праконсула галерыя Максiма Кiпрыян цвёрда ведаў на што ён iдзе. Пасланнi Кiпрыяна сведчаць таксама аб тым, што га-лоўны ўдар ганенне Валерыяна нанесла па хрысцiянскаму духавенству. Гэта, мiж iншым, пац-вярджаецца i звесткамi з хрысцiянскiх пасiёнаў (Фруктуоза, Марыяна i Якава i iнш.).
Цяжка не пагадзiцца з вядомым даследчыкам У.Фрэндам, якi адзначыў, што “кожнае пакаленне гiстарыёграфаў мела сваю ўласную iнтерпрэтацыю ганенняў“. Але правiльна адна-вiць мiнулую рэчаiснасць нам дапамогуць толькi першакрынiцы. I самай каштоўнай з iх па га-неннi Валерыяна з’яўляецца эпiсталярная спадчына Кiпрыяна Карфагенскага.
|